Шыфр
112Г000747
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1897 г.
Стыль
"Цагляны стыль" з рысамі мадэрну
Апісанне
У 1897 г. да 10-і годдзя Брэст-Холмскай чыгункі была пабудавана станцыя Дубіца, якая захавалася да сённяшняга часу. Будынак станцыі ўяўляе сабою крыжападобнае ў плане збудаванне. Складаецца з трох аб’ёмаў. Двухпавярховы цэнтральны аб’ём з галоўным уваходам найбольш высокі з брандмаўэрнымі шчытамі накрыты двухсхільным дахам. Паўднёвы двухпавярховы аб’ём крыху меншы за цэнтральны, але больш вузкі. Паўночны аднопавярховы аб’ём больш працяглы, шго прыдае раўнавагу будынку станцыі. Пластыку фасаду надаюць разнастайныя нішы. Завершваюць аб’ёмы развітыя карнізы на сухарыках. У дэкоры выкарыстаны паўцыркульныя, арачныя і клінчатыя перамычкі. Будынак абліцаваны чырвонай цэглай, нішы жоўтай. Будынак пабудаваны ў т.зв. “цагляным стылі” з рысамі мадэрну.
Упершышю ў кіно будынак станцыі Дубіца з'явіўся ў “Курсанты”. У апошнія гады тут здымаліся эпізоды гістарычных карцін “Сага аб хантах”, “Тунгус. Снайпер”, “Брэсцкая крэпасць”, “Паляванне на гаўляйтара”, “Роля”, “Снайпер-3: Героі Супраціўлення”.