Шыфр
213Г000040
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец 1890-х гг.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Дом Кібардзіна знаходзіцца ў Левабярэжным гістарычным раёне горада Віцебска па вуліцы Крылова №6. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. як жылы дом. Праз арку праходу ў двор будынак далучаецца да суседняга дома № 4. Папярочнай сцяной і вестыбюлем дом падзелены на 3 часткі. У вестыбюлі знаходзіцца лесвіца ў паўпадвальны паверх.
У розныя часы тут змяшчаліся: “Дзіцячы адпачынак” ЖАКТ №5 (сярэдзіна 1930-х г.), Дзіцячы сад №22, Дзіцячы сад №2 (1960-1970 гг.), дзіцячая гарадская фільматэка (канец 1980-х г.), гарадскі аддзел адукацыі (да 2006 г.). Цяпер будынак належыць Упраўленню КДБ па Віцебскай вобласці. Дом мае гістарычную каштоўнасць як будынак, у якім жыў віцебскі гарадскі архітэктар Ц.В. Кібардзін.