Шыфр
712Г000268
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 г.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску будаваўся як Дом Чырвонай Арміі імя К.Я. Варашылава па праекце архітэктара І. Лангбарда. Будаўніцтва было рэалізавана ў 1934-1937 гг. Дом Чырвонай Арміі ўключаў старыя пабудовы архірэйскага падвор'я 19 ст. Гэта ў значнай ступені ўскладніла планіроўку будынка і арганізацыю архітэктурнага выгляду збудавання. Для яго архітэктуры характэрны лаканізм і прастата кампазіцыйнай пабудовы. Будынак Дома афіцэраў мае складаную форму плана. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ўключае галоўны корпус, звернуты да вул. Чырвонаармейскай, і бакавыя крылы, якія ўтвараюць унутраны дворык. У дворык з тыльнага боку збудавання ад мясцовага праезду вядзе каскадная лесвіца з балюстраднай агароджай і тэрасамі. Уваход у дворык зафіксаваны двума прамавугольнымі ў сячэнні пілонамі.Фасады будынка патынкаваныя. Галоўны фасад вырашаны ў мадэрнiзаваных класiчных формах па сіметрычнай схеме пры агульнай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка. Фасад вылучаны бакавымі рызалітамі.