Шыфр
413Г000330
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1830-я гг.
Стыль
Эклектызм
Будынак двухпавярховы на невысокім цокалі прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным з вальмай дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны спрошчана. Вуглы будынка вылучаны плоскімі лапаткамі, на паўночным фасадзе лапаткі абліцаваны сілікатнай цэглай. Паўночны (галоўны) фасад у цэнтры раскрапаваны дзвюма плоскімі лапаткамі, якія фланкіруюць дзвярны праём былога галоўнага ўвахода і размешчаны над ім на другім паверсе аконны праём, дэкарыраваны сандрыкам з замковым каменем. Мяркуючы па сандрыку, першапачатковы праём быў вузейшы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён