Шыфр
713Г000264
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Апісанне
Будынак да нядаўняга часу з'яўляўся першым грамадскім туалетам у г. Мінску. Знаходзіцца ў Цэнтральным скверы, які быў заснаваны ў 1872 г. на месцы Новага рынку. Сквер атрымаў назву Аляксандраўскі, відавочна, у гонар існаваўшай тут капліцы Аляксандра Неўскага. У пачатку 20 ст. гарадскія ўлады прынялі рашэнне аб рэканструкцыі сквера. У выніку гэтых работ і быў пабудаваны грамадскі туалет (па дакументах рэцірады). Праект на будаўніцтва грамадскага туалета быў распрацаваны ў 1912 г. інжынерам-архітэктарам Г. Генела. У Вялікую Айчынную вайну будынак грамадскага туалета не атрымаў вялікіх пашкоджанняў. Да нашага часу будынак захаваўся з нязначнымі стратамі. У пасляваенны перыяд у выніку рамонтаў пакрыццё даху дахоўкай замянілі на метал, страчана сталярка дзвярная і люкарнаў. У 2012 г. будынак прыстасаваны пад тэатральныя касы.