зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра з дэкаратыўным аздабленнем інтэр'ера

Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра з дэкаратыўным аздабленнем інтэр'ера

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000778

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1977 – 1984 гг.

Стыль

Савецкі архітэктурны мадэрнізм з элементамі бруталізму

Апісанне

Тэатр першапачаткова разлічваўся на зрокавае ўспрыняцце з розных напрамкаў, таму асноўны аб’ём быў вырашаны як мнагаграннік. Яго вуглы акцэнтаваны выразнымі, дакладна прарысованымі крывалінейнымі пілонамі-контрфорсамі, якія акружаюць асноўны аб’ём з розных бакоў. Для стварэння цэльнага сілуэта будынка аўтары ўпісалі ў аб’ём сцэнічную каробку разам з дадатковымі памяшканнямі над глядзельнай залай і фае (жывапісна-дэкаратыўная майстэрня, склады, тэхнічныя памяшканні). Удала ўрэзаны ў цэнтральны аб’ём і меншы па вышыні аб’ём малой залы і артыстычных памяшканняў пры сцэне. Па задняму фасаду будынка размешчаны П-падобны ў плане трохпавярховы службова-адміністрацыйны корпус. Аб’ём корпуса ўзбагачаюць вуглавыя лесвічныя клеткі.

Дзякуючы прымяненню пілонаў-контрфорсаў, будынак мае звужаны да верху сілуэт. Размяшчэнне па перыметру масіўных апор – асноўны архітэктурны прыём рашэння фасадаў будынка. Яны расстаўлены з вялікім інтэрвалам і злучаюцца паміж сабой у плоскасці знешніх сцен своеасаблівымі “касынкамі”, якія ўтвараюцца арачнымі праёмамі на ўзроўні фае. Шырокі крок апор, буйныя памеры аконных праёмаў надаюць манументальны характар гэтаму будынку, што адпавядае шырокаму прастораваму акружэнню. 

Буйныя памеры паўкруглых вакон выяўляюцца з дапамогай іх расчлянення вертыкалямі бетонных рэбраў, што надае стройнасць і неабходную дэталіроўку фасадам. Вышэй яго паўтарае больш часты крок меншых па памеры рэбраў, якія расчляняюць пояс вакон чацвёртага паверха. 

Старонка