зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак кінастудыі "Беларусьфільм"

Будынак кінастудыі "Беларусьфільм"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000203

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1960

Апісанне

Кінастудыя была створана ў 1928 г. кінаарганізацыяй Белдзяржкіно пад назвай "Савецкая Беларусь". Да 1939 г. знаходзілася ў Ленінградзе. У 1946 г. перайменавана ў кінастудыю "Беларусьфільм". Для яе размяшчэння ў 1947-48 гг. быў прыстасаваны будынак касцёла св. Сымона і Алены. Галоўны корпус кінастудыі ўзведзены ў 1960 г. Будынак размешчаны з водступам ад чырвонай лініі забудовы праспекта. Перад яго галоўным фасадам разбіты невялікі сквер. Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі мае развiты ў падоўжным i папярочным напрамках план. Галоўны трохпавярховы корпус выцягнуты ўздоўж праспекта. Архітэктурнае рашэнне галоўнага фасада стрыманае, вертыкальныя чляненні падкрэсліваюць манументальнасць збудавання. Фасадная сцяна патынкавана, раўнамерна раскрапавана шырокімі гарызантальна руставанымі лапаткамі. У верасні 1963 г. завершаны двухпавярховы корпус, у якім размясціўся цэх апрацоўкі плёнкі. У 1967 г. пабудавана сховішча для кінаматэрыялаў, магнітных фанаграм і фільмакопій. Побач з фільматэкай пабудаваны вялікі складскі корпус (плошча 1750 кв. м). Для захавання рэквізіту збудавана памяшканне плошчай 5000 кв.м.Ёсць майстэрні: зброева-піратэхнічная, эксперыментальна-механічная і інш. Будынак кінастудыі "Беларусьфільм" - помнік архітэктуры савецкага перыяду з элементамі класіцыстычнай спадчыны.

Старонка