зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000667

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

У Гродна кінематограф прыйшоў у пачатку 20 ст. Спачатку гэта былі перасовачныя кінаўстаноўкі. У 1911- 1912 гг. былі адчынены два кінатэатры -- "Люкс" на вул. Саборнай (сучасная вул. Савецкая, на месцы універмага) і "Сатурн" на вул. Гараднічанскай. Гэтыя кінатэатры не мелі спецыяльных будынкаў, размяшчаліся ў памяшканнях, прыстасаваных для дэманстрацыі кінафільмаў. 

Самы стары будынак у Гродне, спецыяльна спраектаваны як кінатэатр, вядомы ў пачатку стагоддзя як кінатэатр Манастырскага, быў пабудаваны ў 1914 г. адстаўным капітанам С. Манастырскім. Гэта быў першы ў Гродна стацыянарны кінатэатр "Эдэм" на вул. Паштовай. 

Праект кінатэатра адпавядаў усім правілам утрымання і ўпарадкавання ўстаноў кінематографа, распрацаваных пры Тэхнічным будаўнічым камітэце Міністэрства унутраных спраў. Згодна праекту быў пабудаваны двухпавярховы мураваны будынак. Глядзельная зала з балконам была разлічана на 310 месцаў. На другі паверх вялі дзве лесвіцы з незгаральнага матэрыялу. На ніжнім паверсе былі арганізаваны тры выхады.

З 1925 г. - кінатэатр “Палац” Марыі Мілабедскай. Пазней - “Эдэм”, “Палонія”, “Чырвоная зорка”. 

Старонка