Шыфр
713Г000038
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Кінатэатр "Перамога" адносіцца да ліку першых, пабудаваных у Мінску пасля Вялікай Айчыннай вайны. Пад кінатэатр было вырашана рэканструяваць каробку клуба харчавікоў імя Сталіна. Клуб быў узведзены ў 1929 г. па праекце архітэктара А. Бурава, у Вялікую Айчынную вайну пашкоджаны. Праектныя работы распачаліся ў пачатку 1946 г. у "Белдзяржпраекце" пад кіраўніцтвам Палкоўнікава. За аснову Палкоўнікаў узяў фактычна аб'ём былога клуба са значна выцягнутымі двума крыламі на галоўным фасадзе з боку вул. Інтэрнацыянальнай. У 1986 – 1989 гг. праводзіўся капітальны рамонт кінатэатра з заменай пакрыцця даху.
Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй будынка кінатэатра “Перамога” завершана ў 2024 г.
Будынак – помнік савецкай архітэктуры. Пабудаваны ў канструктывісцкім стылі па праекце архітэктара, доктара тэхніных навук члена-карэспандэнта Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР А. Бурава. Рэканструяваны па праекце архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, доктара архітэктуры І.Лангбарда з удзелам заслужанага архітэктара БССР М.Бакланава.