Шыфр
412Г000649
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 г.
Стыль
Псеўдаготыка
Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродна лічыцца 1793 г., калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак нямецкай суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для галандскіх і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста Антон Тызенгаўз. Канчаткова выгляд кірхі склаўся ў 1873 г. На вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1910 г. храм значна перабудавалі. Кірха дзейнічала ў Гродна да 1944 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіўся архіў. У першай палове 1990-х гг. кірха вернута вернікам і дзейнічае як евангелісцка-лютэранскі храм. Аднанефавая аднавежавая пабудова з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Будынак царквы - прыклад псеўдагатычнай архітэктуры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён