Шыфр
213Г000962
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 - 1913 гг.
Комплекс былога кляштара езуітаў у цяперашні час уключае 6 карпусоў, якія злучаны паміж сабой.
Корпус Е размешчаны насупраць корпуса Д і ўяўляе каменны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Па абодва бакі будынка размешчаны аднапавярховыя прыбудовы. Плоскасць фасада разбіта на тры часткі плоскімі пілястрамі, якія дэкаруюць дзвярныя праёмы. Аконныя праёмы ў гэтых частках будынка прамавугольнай формы і некалькі большыя па памеры з астатнімі. Над дзвярнымі праёмамі размешчаны металічныя казыркі на ажурных кранштэйнах, а таксама сандрыкі.
У цэлым дэкор фасада будынка паўтарае элементы корпуса Д. Дваровы фасад мае тры паверхі. Першы паверх вылучаны міжпавярховым карнізам. Аконныя праёмы першага паверха злева - прамавугольныя, а справа - квадратныя, дэкарыраваны сандрыкамі. Аконныя праёмы другога паверха таксама дэкарыраваны сандрыкамі і падваконнымі цягамі. На ўзроўні другога паверха размешчаны фрыз, а завяршае кампазіцыю карніз у выглядзе фрыза. У дваровым фасадзе размешчаны таксама два дзвярныя праёмы з карнізамі на ажурных кранштэйнах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён