Шыфр
213Г000483
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г.Лепель, вул. Пушкінская 20
Датаванне
1954 - 1958
Стыль
Тыповае прамысловае
Апісанне
У 1935 г. у "Белводгасе" быў распрацаваны эскізны праект станцыі. Яе планавалася размясціць за 19 км ад Лепеля на ўчастку фальварка Ласосніцы. Будынак станцыі быў запраектаваны прамавугольны ў плане з больш высокай цэнтральнай часткай. Фасады чляніліся высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У 1937 г. праводзіліся геалагічныя і гідрагеалагічныя даследаванні ўчастка, размешчанага за 1 км ад хутара Лашчына. На той час участак, выдзеляны пад будаўніцтва ГЭС, належаў ваенведу. У якой ступені былі рэалізаваны гэтыя праекты, дакладна не вядома.
Будынак ГЭС прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны спрошчана: члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, усходні фасад прарэзаны вялікімі арачнымі вокнамі турбіннай залы. Завершаны фасады шматслойным шырокім карнізам. Шчыты бакавых фасадаў, утвораныя схіламі даху, прарэзаны круглымі люкарнамі. Будынак трансфарматарнай падстанцыі Г-падобны ў плане накрыты двухсхільнымі дахамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, завершаны шырокмі прафіляванымі карнізамі. Франтоны на тарцовых фасадах крылаў прарэзаны пяціграннымі люкарнамі.