Шыфр
713Г000275
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890
Апісанне
Будаўніцтва спецыяльнага тэатральнага будынка ў Мінску мае працяглую прадгісторыю. Пачатак існавання ў Мінску драматычнага тэатра, які дзейнічаў на пастаяннай аснове, адносіцца да сярэдзіны 19 ст. У другой палове 1840-х гг. актор Вяржбіцкі стварыў драматычную трупу, якая стала ядром першага пастаяннага тэатра. Да 1851 г. тэатральныя прадстаўленні праходзілі ў зале гарадской ратушы, а ў 1860 - 70-я гг. - у зале Дваранскага сходу і некаторых іншых будынках. 8 жніўня 1887 г. гарадская дума зацвердзіла праект тэатра, распрацаваны варшаўскім архітэктарам К. Казлоўскім. Затым 10 верасня 1888 г. Будаўнічае аддзяленне Мінскага губернскага праўлення таксама зацвердзіла гэты праект. У 1920 г. тут пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны тэатр. Па некаторых звестках у 1918-1919 гг. будынак быў значна пашкоджаны і затым капітальна адрамантаваны. У першай палове 1940-х гг. будынак тэатра пацярпеў нязначна. Толькі ў 1948 - 1949 гг. паўстала пытанне аб частковым рамонце інтэр'ераў. Праект унутранага афармлення глядзельнай залы належыць архітэктару Г. Заборскаму. У 2010 - 2012 гг. праведзена рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй будынка тэатра. Пяці-шасціпавярховы з падвалам складанай аб'ёмна-планiровачнай кампазiцыі будынак. У аб'ёме будынка дамінуе сцэнічная каробка. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка выразная. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры двухпавярховым рызалітам, завершаным пластычным атыкам з ляпным дэкорам і балюстрадным парапетам. Па краях парапета на слупках-п'едэсталах устаноўлены дэкаратыўныя вазы. Фасад рызаліта раскрапаваны канелюраванымі пілястрамі з ляпнымі капітэлямі, завершаны шматслойным карнізам з сухарыкамі і трыгліфамі.