зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Шыфр

711Г000210

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1935 - 1937 гг.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак тэатра оперы і балета пабудаваны паводле праекта архітэктара І.Р. Лангбарда ў 1935 - 1937 г., адкрыты ў 1939 г.

Манументальны складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Аб'ёмна-прасторавая кампазiцыя створана па прынцыпе ярусаў. Сцены рытмiчна члянёны высокiмi прамавугольнымi аконнымi праёмамi i лапаткамi. Глядзельная частка ўяўляе сабой пастаўленыя адзін над адным 3 цыліндрычныя аб'ёмы рознага дыяметра і вышыні, вылучана 7 уваходнымі квадратнымі ў плане порцікамі. Калоны порцікаў апрацаваны неглыбокім рустам. Развітая сцэнічная каробка і дапаможныя памяшканні прыбудаваны ў выглядзе высокага прамавугольнага ў плане і выступаючых па баках больш нізкіх кубічных аб'ёмаў. Галоўны фасад аздоблены тэматычнымі скульптурнымі кампазіцыямі. Глядзельная зала зроблена па традыцыйнай яруснай схеме ў партэры і ў 3-х неглыбокіх ярусах (бенуар, бельэтаж, балкон). Гардэробы, фае і кулуары прасторныя і светлыя. У іх афармленні, а таксама ва ўпрыгожанні глядзельнай залы выкарыстаны скульптура, дэкаратыўныя вазы, мастацкія ляпныя дэталі, кесонныя столі, дэкаратыўная тынкоўка, пазалота, абліцоўка мармурам, гранітная падлога і інш. Асабліва багата дэкарыраваны партал сцэны.