Шыфр
713Г000020
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 - 1906
Будынак, у якім размешчаны Нацыянальны Акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, пабудаваны ў пачатку 20 ст. і першапачаткова выкарыстоўваўся як харальная сінагога. Узведзены ён у 1902-1906 гг. па ініцыятыве доктара медыцыны В.Л. Лунца. Сінагога дзейнічала да 1923 г. У другой палове 1920-х гг. у будынку размясціўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр Беларусі. У 1934 г. было прынята рашэнне аб рэканструкцыі будынка з прыбудовай сцэны. У Вялікую Айчынную вайну будынак гарэў, былі знішчаны ўсе драўляныя элементы, сцены захаваліся ў здавальняючым стане. На працягу першых двух гадоў пасля вайны ў будынку тэатра размяшчаўся лагер нямецкіх ваеннапалонных. У 1946-1947 гг. быў распрацаваны праект аднаўлення яўрэйскага тэатра. У сакавіку 1949 г. яўрэйскі тэатр быў зачынены, будынак перададзены рускаму драматычнаму тэатру. У тым жа годзе на чале М. Бакланава распрацаваны праект рэканструкцыі будынка. Зменены галоўны фасад, інтэр'еры. У 1960 г. быў распрацаваны праект аднаўлення пасля пажару сцэны. А ў 1973 г. распрацаваны праект прыстасавання будынка геалагічнай канторы пад дапаможныя памяшканні тэатра (зараз будынак малой сцэны тэатра).
Аўтар праекта харальнай сінагогі невядомы. Першапачатковы выгляд будынка прадстаўлены на фатаздымках пачатку 20 ст. Ён узведзены ў характэрным для гэтага тыпу пабудоў канца 19 - пачатку 20 ст. так званым маўрытанскім стылі. У арганізацыі ўнутранай прасторы назіраецца шмат агульнага з хрысціянскай архітэктурай. Гэта быў трохнефны храм. Больш высокі цэнтральны неф асноўнага памяшкання перакрывалі цыліндрычныя скляпенні, бакавыя - крыжовыя. Над уваходам размяшчаліся арган і хоры. У бакавых нефах на ўзроўні 2 паверха - галерэі для жанчын. У глыбіні залы ў сцяне знаходзіўся каўчэг Завета (алтар), перад ім - адгароджаная балюстрадай кафедра (біма), дзе ў час набажэнстваў чыталі Тору. Прастору залы займалі лаўкі для мужчын. У цэнтры залы на восі - галоўны ўваход, кафедра, алтар - размяшчаўся праход. Пасля закрыцця сінагогі ў 1920-30 гг. была зроблена рэканструкцыя будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён