зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь

Шыфр

713Г000116

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Неарэнесанс

Апісанне

Будынак Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь па вул.К. Маркса, 12 узведзены ў 1903-1905 гг. для аддзялення Дзяржаўнага банка Расіі, створанага ў Мінску ў 1881. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаліся ЦК КП(б) і ЦК ЛКСМБ, народны камірыят фінансаў БССР, рэдакцыя часопіса “Беларуская работніца і сялянка”. З 1933 у ім знаходзіўся выканкам гарсавета, з 1944 - гаркам і абкам КП(б)Б, выканкам гарсавета, з 1967 - Дзяржаўны музей Беларускай ССР.

Трохпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак з цэнтральным рызалiтам на галоўным i дваровым фасадах. Галоўны фасад апрацаваны гарызантальным рустам і прарэзаны аконнымі праёмамі: на цокальным невялікімі квадратнымі, на 1-м і 3-м прамавугольнымі, на 2-м арачнымі з ліштвамі і замковым камнем. На 2-м і 3-м паверхах паміж аконнымі праёмамі -- пілястры іанічнага ордэра. Унутраная планіроўка зменена. Трэці паверх надбудаваны.