зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак пажарнага дэпо

Будынак пажарнага дэпо

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000047

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1930-я гг.

Апісанне

Будынак пажарнага дэпо пабудаваны ў 1933 г. Гэтым жа годам датуецца адзіны вядомы фотаздымак дэпо, па якім можна меркаваць аб яго першапачатковым выглядзе. Будынак аднапавярховы, складаецца з двух крылаў, накрытых вальмавымі дахамі з люкарнамі. У цэнтры ўзвышаецца вежа-каланча з аглядальнай пляцоўкай. Галоўны фасад вылучаны невялікага вынасу порцікам пад двухсхільным дахам. У цэнтры порціка зроблены шырокі арачны праём. У нішы порціка знаходзіцца дзвярны праём галоўнага ўвахода, фланкіраваны вузкімі аконнымі праёмамі. У будынку меліся службовыя памяшканні пажарнай каманды і жылыя.

Параўноўваючы сучасны стан і выгляд будынка на гістарычным фотаздымку можна адзначыць, што пажарнае дэпо добра захавалася. Маюцца нязначныя страты першапачатковага вобліку. У пасляваенны час у выніку праведзеных рамонтаў на фасадзе порціка страчаны руст, на галоўных фасадах на аконных праёмах зроблены паўліштвы з замковым каменем, што ў пэўнай ступені сказіла гістарычны воблік пажарнага дэпо. Відавочна, у пасляваенны час быў пашыраны цэнтральны дзвярны праём. 

У 1982-1983 гг. да тарцовага фасада крыла па вул. Азёрнай і дваровага фасада крыла па вул. Тэльмана былі прыбудаваны дадатковыя аб'ёмы службова-бытавых памяшканняў, у 1985 г. праведзена газафікацыя будынка. Апошні рамонт будынка праводзіўся ў 2008-2010 гг. У 2008 г. былі заменены аконныя блокі на шклопакеты з захаваннем гістарычнага рысунка пераплёта, устаноўлены новыя гаражныя вароты, выкананы работы па ўмацаванні і гідраізаляцыі фундаментаў. У 2009 г. праводзіліся работы па рамонце і цеплаізаляцыі фасадаў, быў адрамантаваны дах вежы і зроблена гідраізаляцыі на аглядальным балконе. У 2010 г. былі пафарбаваны фасады будынка. Таксама праведзены шэраг работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Старонка