Шыфр
113Г000040
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Стыль
Streamline Moderne
Апісанне
У ліпені 1937 года распачалося будаўніцтва будынка радыёстанцыі магутнасцю 50 кВт, якое было завершана восенню таго ж года. 25 красавіка 1938 г. пачаўся мантаж тэхнічнага абсталявання. Пры пабудове радыёстанцыі давялося мадэрнізаваць гарадскую электрастанцыю, бо спажываная энергія ўдвая перавышала колькасць энергіі, спажыванай горадам. Баранавіцкая радыёстанцыя пачала пастаянную трансляцыю праграм 30 кастрычніка 1938 г. на xвалi 577 м. Станцыя была афіцыйна запушчана 1 ліпеня 1938 года, як дзясятая станцыя Польскага Радыё. Трансляцыя праграм ахоплівала каля 1.5 млн. насельніцтва i гарады Пінск, Наваградак, Гродна, Ліда, Кобрын, Ваўкавыск, Нясвіж, Стоўбцы i Маладзечна. 17 верасня 1939 года радыёстанцыя перайшла саветам i працягнула работу спачатку на СССР, потым на Трэці Рэйх. Пасля 1944 года станцыя працавала зноў на СССР, а з 1991 года на суверэнную Беларусь. За ўвесь час свайго існавання будынак радыёстанцыі ніколі не змяняў свайго прызначэння.