Шыфр
313Г000378
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
XIX ст.
У 1862 г. у Даманавічах было адкрыта земскае народнае вучылішча, якое размяшчалася ў сялянскай хаце. У 1906 г. для вучылішча быў пабудаваны двухпавярховы цагляны будынак.
Двухпавярховы ў плане будынак мае сiметрычную кампазiцыю. Вось сіметрыі вылучана ўваходам з навіссю і высокім паўцыркульным акном. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам.
У 1918 г. народнае вучылішча было ператворана ў савецкую школу 1-й ступені. У 1930-я гг. да яе былі прыбудаваны два крылы, у 1960-я гг. - двухпавярховы вучэбны корпус.
У 1930-32 гг. тут у сярэдняй школе вучылася Надзея Мікалаеўна Дзенісовіч, актыўная ўдзельніца партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну. З мая 1942 г. - камісар Даманавіцкага партызанскага атрада. У ліпені 1942 г. гітлераўцы расстралялі партызанку, яе маці і бацьку. Пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён