Шыфр
713Г000270
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1935 г. - 1937 г.
Стыль
канструктывізм
Праектныя работы над будынкам школы № 4 распачаліся ў канцы 1935 - пачатку 1936 гг. У праектаванні прымалі ўдзел галоўны архітэктар Мінска Г. Якушка ў сааўтарстве з А. Воінавым. Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Асноўны акцэнт зроблены на вуглавую частку, якая на фасадзе па вул. Чырвонаармейскай выступае паўкруглым эркерам з каланадай на ўзроўнi 2-3-га паверхаў і галоўным уваходам, на фасадзе па вул. Кірава -- прамавугольным ў сячэнні рызалітам таксама з каланадай на 2-3-м паверхах. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым і чацвёртым паверхах без ліштваў, падкрэслены карнізнымі паяскамі. У Вялікую Айчынную вайну будынак школы быў пашкоджаны. Мяркуючы па фатаздымку 1944 г., захавалася фактычна каробка без даху, перакрыццяў, акон. Да 1948 г. будынак быў адноўлены ў ранейшым выглядзе. У 1979 г. да крыла па вул. Кірава прыбудавалі новы шасціпавярховы аб'ём, у якім размясціліся фізкультурная і актавая залы, басейн.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён