зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак сінагогі

Шыфр

412Г000029

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1575 - 1578 гг.

Апісанне

На гэтым месцы мураваная сінагога была пабудавана ў 1576-1580 гг. Будынак моцна пацярпеў у час пажару 1885 г. У 1899-1900 гг. пабудаваны новы будынак Галоўнай сінагогі, які ўключыў у сябе рэшткі "бажніцы" другой паловы XVI ст. 

Гродзенская сінагога ўяўляла сабой цэлы комплекс, які ўключаў і дапаможныя будынкі і прылеглую тэрыторыю, абнесеную агароджай. Сінагога складалася з двух аб'ёмных частак (карпусоў), размешчаных перпендыкулярна: рытуальнай (літургічнай) залы, якая месцілася па прадольнай восі (у накірунку да ўвахода), і перпендыкулярнага ёй трохпавярховага корпуса, які ўключаў уваходную групу памяшканняў і шматлікія дапаможныя прыбудовы. Бакавыя фасады корпуса з рытуальнай залай мелі два ўзроўні. Сцены аднапавярховых прыбудоў былі дэкарыраваны рустам і прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, акцэнтаванымі замковым каменем. Сцены на ўзроўні другога яруса былі ўпрыгожаны пілястрамі, высокімі арачнымі вокнамі ў пластычных ліштвах. Завяршаўся цэнтральны корпус сінагогі высокім чатырохсхільным дахам.