зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак цырка

Шыфр

313Г000080

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1972 г.

Стыль

Неафункцыяналізм

Апісанне

Будынак цырка пабудаваны ў 1972 г. паводле паўторна выкарыстанага праекта, распрацаванага ў Цэнтральным навукова-даследчым і праектным інстытуце відовішчных і спартыўных збудаванняў. Архітэктары М. Шульмейстар, Ю. Маторын, А. Кудраўцаў (г. Масква), Ш. Хінчын (г. Гомель).

Кампазіцыя складаецца з некалькіх аб'ёмаў, аб'яднаных адзіным прмавугольным у плане паверхам. У сілуэце будынка дамінуе чашападобнай формы амфітэатр, перакрыты пакатым сферычным купалам. Тут знаходзіцца відовішчная частка будынка (зала на 1856 месцаў з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай). Асноўны аб'ём размешчаны на прамавугольным у плане стылабаце. У ім знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэробы, парадныя лесвіцы, развіты блок службовых артыстычных і дапаможных памяшканняў. Амфітэатр абкружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу, зробленую на даху ніжняга аб'ёму. Вальеры для жывёл размешчаны ва ўнутраным дворыку і звязаны непасрэдна з манежам. Каля будынка плошча з басейнам, кветнікі, парк.

Будынак цырка -- прыклад відовішчна-грамадзянскіх збудаванняў савецкай архітэктуры.