зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак тэатра лялек і кінатэатра "Піянер"

Шыфр

713Г000278

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1960 - 1965 гг.

Апісанне

Будынак тэатра лялек і кінатэатра "Піянер"праектаваўся як двухзальны дзіцячы кінатэатр на 800 месц. Рашэннем Мінгарвыканкама ад 19.11.1959 г. № 723 пад будаўніцтва кінатэатра Міністэрству культуры быў адведзены ўчастак плошчай 0,36 га па вул. Энгельса ў квартале паміж вул. К. Маркса, Кірава і Леніна. Завершана будаўніцтва кінатэатра і тэатра лялек у 1965 г. У 1977 г. у Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях Міністэрства культуры БССР быў распрацаваны і ажыццёўлены праект надбудовы другога паверха над аднапавярховай часткай з боку двара для размяшчэння падсобных памяшканняў тэатра лялек. Надбудова была запраектавана з цэглы суцэльнай муроўкай. Фасады надбудовы адпаведна існуючым таксама тынкаваліся пад граніт на белым цэменце з дабаўленнем белай мармуровай крошкі і слюды. У 2004 г. будынак кінатэатра і тэатра лялек рэканструяваны з новай прыбудовай з тыльнага боку будынка.