Шыфр
213Г000025
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Дзімітрава, 30а
Датаванне
Канец XIX - пачатак XX стагоддзяў
Стыль
Эклектыка
Будынак № 30-а па вуліцы Дзімітрава двухпавярховы, цагляны, прамавугольны ў плане. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў, як жылы флігель, у эклектычным стыле. Будынкі былога флігеля і гаспадарчых пабудоў уяўляюць гістарычную і архітэктурную каштоўнасць. Яны даюць магчымасць уявіць, як выглядала комплексная забудова прыватных зямельных участкаў Віцебска мяжы XIX - XX стст. Каштоўнасць дадзенага флігеля заключаецца таксама ў тым, што будынкаў з такім гаспадарчым прызначэннем у Віцебску захавалася вельмі мала.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён