зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак (тып гарадскога асабняка)

Будынак (тып гарадскога асабняка)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000512

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1923 г.

Апісанне

Былы асабняк, які размяшчаўся па вуліцы Савецкай, 58, быў пабудаваны з дрэва ў 1923 г. у формах сядзібнай архітэктуры другой паловы 18 - пачатку 19 ст. Быў размешчаны ў глыбіні адасобленага ўчастка тэрыторыі ў акружэнні бярозавых пасадак. Будынак выкарыстоўваўся пад бальніцу.

Уяўляў сабой аднапавярховы з двухпавярховай цэнтральнай часткай будынак. Манументальнасць і пластычнасць аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дому надаваў высокі мансардны дах. Цэнтральная частка завершана фігурным франтонам, дэкарыраваным валютамі, лапаткамі, люкарнай. З боку тыльнага фасада адпаведна трохвугольны франтон з паўкруглай люкарнай.

Вясной 2010 г. будынак быў дэмантаваны з мэтай наступнай яго рэканструкцыі.

Старонка