Шыфр
412Г000513
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Былы гарадскі асабняк, які размяшчаўся па вуліцы Чкаловав, дом 9, быў пабудаваны з дрэва ў 1920-я гг. і паўтараў формы і прыёмы рэпрэзентацыйнага сядзібнага будаўніцтва кан. 18 - пач. 19 стст. Быў размешчаны ў глыбіні вулічнай забудовы ў невялікім скверы. Будынак мае буйны маштаб і развітую прасторавую кампазіцыю. Аднапавярховы, П-падобны ў плане, завершаны пластычным па форме мансардавым дахам. Галоўны ўваход падкрэслены шырокім шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам.
Будынак выкарыстоўваўся пад бальніцу.
Вясной 2010 г. будынак быў дэмантаваны з мэтай наступнай яго рэканструкцыі.