зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак (тып гарадскога асабняка)

Шыфр

212Г000063

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Імя газеты "Правда", 5а

Датаванне

Лета 1913 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 5а па вул. Імя газеты "Правда", 5а  з'яўляецца асабняком гарадскога тыпу ў стылі эклектыкі, які да рэвалюцыі належаў купцу першай гільдыі І.В. Вішняку. Будынак двухпавярховы з наяўнасцю цокальнага паверха. У 1918 г. быў нацыяналізаваны. 28 студзеня 1919 г. у будынку па ініцыятыве Марка Шагала адкрылася Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, у якім працавалі Ю. Пэн, М. З. Шагал, К.С. Малевіч, В.М. Ермалаева, Л.М. Лісіцкі, Л.М. Хідэкель і інш. У 1924-1930 гг. тут знаходзіліся дзіцячыя дамы. У 1930 г. асабняк перадалі паліклініцы гарадскога камітэта грамадскай узаемадапамогі. 3 1944 г. у цудам ацалелым падчас Вялікай Айчыннай вайны будынку пасяліліся віцебчукі, якім няма дзе было жыць. 3 1956 г. у асабняку размясцілася кантора будтрэста № 8. 3 1974 г. у доме працаваў вылічальны цэнтр "Прамбудсістэма". З лютага 2018 г. у будынку месціцца Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, - адзін з самых знакамітых у горадзе. 

У 2018 годзе завяршылася рэканструкцыя будынка, быў адноўлены выгляд часоў яго будаўніцтва, адноўлена ўнутраная планіроўка згодна плану, скаладзенаму ў 1923 годзе. Будынак з’яўляецца адзіным захаваным у Віцебску прыкладам асабняка гарадскога тыпу.