зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак (тып гарадскога асабняка)

Будынак (тып гарадскога асабняка)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000066

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912-1913 гг.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Будынак №2 па вул. Пушкіна пабудаваны ў 1912-1913 гг. для талмуд-торы (яўрэйская рэлігійная навучальная ўстанова для хлопчыкаў з малазабяспечаных сем'яў). Пад час Першай сусветнай вайны ў будынку быў шпіталь. У розныя часы тут размяшчаліся Віцебскі савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў (май 1917 г.), талмуд-тора (дзейнічала да пачатку 1920-х гг.), яўрэйскі педагагічны тэхнікум (1921 -1937 гг.) ператвораны ў 1937 годзе ў педвучылішча, яўрэйскія школы, Дом прасветы, Яўрэйскі рабочы ўніверсітэт. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны, але не разбураны. У 1950 г. адрамантаваны і прыстасаваны пад гаркам КПБ і гаркам ЛКСМБ. 3 1990 г. і па сённяшні час - Беларускі тэатр “Лялька”.

Будынак з’яўляецца адзіным захаваным у Віцебску прыкладам талмуд-торы. Звязаны з імёнамі многіх дзеячоў адукацыі, культуры, медыцыны, палітыкі: Л.І. Фельдман, Л.С. Калецкі, А.Я. Розенцвайг, Г.Л. Рэлес, І.І. Васілевіч, С. Юдовін, І.Т. Гаўрыс, Я.С. Мінін, І.А. Стулаў, П.Г. Якаўлевіч і інш.

Старонка