Шыфр
313Г000086
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
Эклектыка
Дом № 50 па вул. Савецкай, які быў узведзены ў пач. ХХ ст. Гэта быў двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам з асіметрычным фасадам. Цокальная частка фасада дэкарыравана нішамі, адпавядаючымі рытму аконных праёмаў.
У 1920-1940-я гг. будынак адносіўся да завода “Рухавік рэвалюцыі”, цэхі якога знаходзіліся на сённяшняй вуліцы Кніжнай. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў доме дзейнічала да 1942 г. падпольная патрыятычная групоўка рабочых пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Союза Ц.С. Барадзіна і Р.І. Цімафеенкі, што ўвекавечана мемарыяльнай дошкай на будынку.
Пад час вайны дом атрымаў не значныя пашкоджані і ў 1948 г. быў адноўлены. Пасля аднаўлення ў ім знаходзіліся апорны пункт міліцыі (да 2009 г.), радыёклас, пакой школьніка, цэнтр ДАСААФ, гарадскі спецмедагляд. З 1990-х гг. у доме знаходзілася ўпраўленне гомельскай абласной службы занятасці. На сённяшні момант у доме № 50 размяшчаецца дзяржаўная ўстанова “Гомельскія гарадскія аркестры".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён