Шыфр
213Г000098
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Чайкоўскага, 6
Апісанне
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. З боку дваровага фасада пазнейшая прыбудова. Фасады неатынкаваныя. Цэнтральная частка фасада акцэнтавана фігурным франтонам з круглай люкарнай. Правая бакавя частка завершана прамым атыкам. З левага боку да будынка прымыкае праязная брама, завершаная прамым атыкам. Арачны праём брамы аформлены клінчатай перамычкай з замком, фланкіраваны лапаткамі. Вуглы будынка і дзвярны праём таксама фланкіраваны раскрапаванымі лапаткамі. У інтэр'ерах будынка захаваўся ляпны дэкаратыўны дэкор столяў. Па
перыметры ідзе прафіляваны плафон, месца пад свяцільні выдзелена цыркульнымі
прафіляванымі разеткамі.
Будынак з'яўляецца прыкладам мясцовай школы цаглянай архітэктуры канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.