зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак, у якім жыў народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас

Шыфр

113Д000546

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Чуклая, 63 уяўляе сабой драўлянае прамавугольнае ў плане збудаванне з чатырма прыбудовамі. Кожная прыбудова служыла тамбурам для асобнага ўваходу. 

Будынак быў пабудаваны ў 1901 г. па праекце Г.С. Радэля i з дазволу Пінскай Гарадской Управы ад 19 верасня 1900 г. У правай частцы дома размяшчалася амбулаторыя, а ў левай - жыллё сям'і гаспадара. Пасля закрыцця амбулаторыі частка будынка здавалася ў наём. У 1910-х гг. у ёй пражывалі тры незамужнія настаўніцы. На адной з ix, Каменскай М.Д., настаўніцы чыгуначнай школы, у 1913 г. ажаніўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), які пасля заканчэння Нясвіжскага настаўніцкага інстытута быў накіраваны ў Пінск.

У 1940 г. дом быў муніцыпалізаваны. У 1959 г. былым гаспадаром была здзейснена спроба вярнуць будынак ва ўласнасць, але дом так i заставаўся ўласнасцю Гаркамгаса г. Пінска. 

Унутраныя перапланіроўкі дома праводзіліся ў 1958 i ў 1962 гадах. Знешні воблік будынка захаваўся першапачатковым.