зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак (у межах гістарычнага аб’ёму)

Будынак (у межах гістарычнага аб’ёму)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000386

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1899 - 1900 гг.

Апісанне

Будынак пад сучасным № 27А быў пабудаваны на старажытнай вул. Юр’еўскай, якая праходзіла паміж гарадскім валам (пазней на яго месцы сфарміравалася вул Захар’еўская, цяпер пр-т Незалежнасці) і старажытнай вул. Валоскай (цяпер вул. 1нтэрнацыянальная). Назва вуліцы паходзіла ад прылеглай да яе ўзвышанасці Юрава гара і размешчанай на ёй царквы св. Юрыя. Жылы дом адзіны гістарычны будынак, які захаваўся на старажытнай вуліцы Юр’еўскай (цяпер не існуе), і фіксуе яе былую трасіроўку. Будынак пабудаваны па праекце архітэктара Я.Гінзбурга. 

Будынак мае мемарыяльнае значэнне. Тут у 1941 г. знаходзілася явачная кватэра мінскіх падпольшчыкаў. Лідарамі падпольнай групы былі рабочы вагонарамонтнага завода Кірыл Трус (Трусаў) і медработнік 3-яй гарадской бальніцы Вольга Шчарбацэвіч.

У выніку рэканструкцыі, ажыццёўленай у канцы 1950-х гадоў, будынак № 27А атрымаў цяперашні выгляд. Яго паўднёва-заходняя частка (1-ы пад’езд) раней з’яўлялася змешаным домам (першы паверх мураваны, другі драўляны), узведзеным у 1897 г.  Не выключана, што фасадныя сцены першага мураванага паверха захаваліся гістарычныя, страчаны дэкор, аднак захаваліся лапаткі, якія фланкіравалі дзвярны праём. Два верхнія паверхі надбудаваныя. Паўночна-ўсходняя частка жылога дома (2-гі пад’езд) прадстаўляе трохпавярховы будынак, пабудаваны ў 1900 г. па праекце, распрацаваным Я.Гінзбургам ў 1899 г. Падчас рэканструкцыі ў цэлым  захавана аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя і архітэктурны дэкор фасадаў. У існуючых габарытах жылы дом быў часткова перапланаваны. 

Старонка