Шыфр
713Г000143_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1898 г.
Жылы дом №11А у комплексе з іншымі нешматлікімі захаваўшыміся дамамі канца 19 - пачатку 20 ст. фарміруе гістарычную забудову вул. Мяснікова. Гістарычная назва вуліцы - Койданаўскі тракт, затым Нова-Маскоўская, з 1932 г. стала называцца ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча А.Ф. Мяснікова (сапраўднае Мяснікян). Двухпавярховы складаны ў плане будынак накрыты вальмавымі дахамі. Зблакаваны з двух раней асобных жылых дамоў. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Архітэктурнае рашэнне фасадаў спрошчанае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён