Шыфр
412Г000030
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, пл. Тызенгаўза, 2, 5
Датаванне
1765 - 1780 гг.
Стыль
Барока
Апісанне
Будынкі з ’яўляюцца прыкладам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Будынкі ўваходзялі ў архітэктурны комплекс Гарадніцы. Дамы двухпавярховыя, прамавугольныя ў плане, з вуглавымі рызалітамі, накрыты 4-схільнымі дахамі. Да тарцовой сцяны будынка № 5 прыбудаваны аднапавярховы аб’ем, галоўны фасад якога паўтараў элементы афармлення 1-га паверха асноўнага аб’ёму (падобны аб'ём быў у будынка № 2, разабраны ў 1980-я гг.). Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны шырокімі пілястрамі, нішамі i філёнгамі, карнізным поясам падзелены на 2 паверхі. Больш нізкі верхні паверх насычаны архітэктурным дэкорам. Першапачатковыя планіроўка i аздабленне інтэр’ера не захаваліся.