зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000017

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ стст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 21 па вул. Грыбаедава з'яўляецца яскравым прыкладам грамадзянскай забудовы Віцебска ХІХ - пачатку ХХ стст. у эклектычным стылі. Найбольш верагодна, мяркуючы па стылявых асаблівасцях, ён быў узведзены як жылы дом. 

Будынак прадстаўляе сабой аднапавярховы з паўпадвальным паверхам пад гістарычнай часткай, прамавугольны ў плане дом. Да заходняга бакавога фасада з водступам ад лініі галоўнага фасада будынка прымыкае крыху ніжэйшая прыбудова з уваходам у паўпадвальнае памяшканне. Яна адносіцца да аднаго будаўнічага перыяду з асноўным аб'ёмам. У паўпадвальным паверсе магла знаходзіцца майстэрня. Фасады дома вымураваны з чырвонай цэглы, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак ацалеў, у якой ступені быў пашкоджаны, звестак не маецца. 

У пасляваенны час архітэктурнае рашэнне галоўнага фасада было захавана. Бачны сляды перамуроўкі верхніх частак франтонаў на бакавых фасадах, мажліва, гэта адбылося пры рамонце пасля вайны. Апошні рамонт будынка праводзіўся ў 1987 г. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка