зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкі

Шыфр

712Г000023

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ стагоддзе

Стыль

мадэрн

Апісанне

Па адміністрацыйна-паліцэйскім падзеле г. Мінска ў канцы 19 - пачатку 20 ст. участак, на якім пабудаваны дом № 10, знаходзіўся ў 41-м квартале пад парадкавым № 51. Участак належаў Лейзеру Беркаву Суціну. Дакладная дата будаўніцтва мураванага дома ў архіўных дакументах не выяўлена. Вядома, што забудову пляца ажыццявіў Л. Суцін. Уладальнікам участка ён стаў у 1892 г. Улічваючы гэтыя акалічнасці, можна выказаць меркаванне, што мураваны дом быў пабудаваны ў 1890-я гг. Мураваны трохпавярховы з падвалам і мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае праезд у двор, размешчаны з левага боку. Цокаль аддзелены цягай. Паміж першым і другім паверхамі праходзіць прафіляваны карнізны пояс, завершаны фасад карнізам з мадульёнамі. Сцяна першага паверха апрацавана гарызантальным рустам, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых абрамленнях з замковым каменем. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі з замковым каменем. Дваровы фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі, дэкор адсутнічае, завершаны карнізам. З паўднёвага боку да тарцовага фасада прымыкае суседні будынак № 12. Паўночны тарцовы фасад глухі.

Па адміністрацыйна-паліцэйскаму падзелу г. Мінска ў канцы 19 - пачатку 20 ст. участак, на якім пабудаваны дом № 12, знаходзіўся ў 41-м квартале пад парадкавым № 50. Участак належыў Самуілу Лазараву Воліну. Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, у плане блізкі да літары П. Складаецца з двух розначасовых і розных па архітэктурным афармленні аб'ёмаў: вуглавога трохпавярховага на высокім цокалі і меншага двухпавярховага з цокальным паверхам крыло па вул. Валадарскага. Вуглавая частка зрэзана. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглавы аб'ём дома вызначаецца даволі выразнай пластыкай вулічных фасадаў. Цокаль аддзелены цягай. Фасадная сцяна 1-га паверха перабудавана, раскрапавана лапаткамі, прарэзана шырокімі вітрыннымі вокнамі і дзвярнымі праёмамі без дэкору.