Шыфр
713Г000287_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1894 г.
Апісанне
Паводле архіўных матэрыялаў, жылы дом № 25 знаходзіўся на вуліцы Аляксандраўскай (сучасная вул. М. Багдановіча), у квартале, абмежаваным вул. Паліцэйскай (вул. Троіцкая, сучасная вул. Старажоўская) і зав. 1-м Семінарскім (сучасная вул. імя арх. Заборскага).
Трохпавярховы з падвалам трапецападобны ў плане будынак быў пабудаваны ў кан. ХХ ст.
Наступныя звесткі пра будынак № 25 адносяцца да 1910 г. У “Апісанні нерухомай маёмасці квартала” будынак характарызуецца як мураваны двухпавярховы з падвалам, крыты жалезам, памерам 45х24х11 арш. (аршын=0,7112 м).
У падвале жылога дома размяшчалася трохпакаёвая кватэра з кухняй, уваход у якую быў з двара. На першым паверсе меліся чатыры гандлёвыя лаўкі, у якія ўваходы былі з вуліцы, адна чатырохпакаёвая кватэра з кухняй і адна трохпакаёвая кватэра з кухняй. У кватэры ўваходы былі з двара. На другім паверсе былі шасці- і сяміпакаёвая кватэры з кухнямі. На той час толькі кватэру ў падвале займаў дробны гандляр, астатнія кватэры і лаўкі былі незанятыя. Магчыма, гэта было звязана з пераходам маёмасці да новых уладальнікаў.
У час Вялікай Айчыннай вайны жылы дом гарэў, засталіся толькі цагляныя сцены. Пасля вайны ў 1946 – 1947 гг. мураваны дом быў адноўлены.