зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкi

Будынкi

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000892

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ - пач. ХХ стст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынкі знаходзіцца на сучаснай вуліцы Уладзіміра Леніна, былой Пецярбургскай вуліцы, якая з’яўляецца адной з галоўных і магістральных вуліц горада. Будынкі з’яўляецца помнікамі архітэктуры канца ХІХ ст. 

Будынак па вул. Леніна, 35 - помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку ХХ ст. Пабудаваны з чырвонай цэглы ў комплексе з рэальным вучылішчам. Аднапавярховы мураваны, складанай канфігурацыі ў плане, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад прарэзаны сіметрычна прамавугольнымі аконнымі праёмамі з налічнікамі і сандрыкамі. Вуглы будынка апрацаваны руставымі пілястрамі.

Зараз у будынку размешчаны вучэбныя класы пачатковай школы.

Будынак № 43 знаходзіцца на сучаснай вуліцы Уладзіміра Леніна, былой Пецярбургскай вуліцы, якая з’яўляецца адной з галоўных і магістральных вуліц горада. Будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры канца ХІХ ст. Будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане. Галоўны фасад прарэзаны аконнымі праёмамі з лучковым абрысам. Пад усімі вокнамі – такія ж сандрыкі. Вуглы будынка і галоўны фасад апрацаваны руставанымі пілястрамі. З левага боку ад галоўнага ўвахода к будынку прымыкае гаспадарчая тэрыторыя, гараж і навесы. На тэрыторыі, якая прылягае да будынка, у цяперашні час знаходзіцца царква Прападобнага Леаніда.

Старонка