зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкі былога гарбарнага завода

Шыфр

713Г000063

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19, 23, 23А

Датаванне

1894 г.

Апісанне

У канцы 19 ст. у мінскім прадмесці Ляхаўка вырас цэлы комплекс прамысловых прадпрыемстваў. Асноўнымі ўмовамі стварэння тут шэрагу заводаў паслужыла блізкае знаходжанне ракі і чыгункі. Па звестках на 1910 г. ў заходняй палове квартала, які пазней складзе тэрыторыю гарбарнага завода "Бальшавік", на ўчастку Іцкі Сальмана існаваў гарбарны завод. Плошча ўчастка складала 1555 кв. саж. Па лініі вул. Ніжне-Ляхаўскай стаяў прамавугольны ў плане змешаны будынак (першы паверх мураваны, другі - драўляны). У ім знаходзіліся склад скуры, кантора і жылыя кватэры. У глыбіні ўчастка размяшчаўся мураваны двухпавярховы будынак уласна завода (памерам 32х17 арш.). Астатнія ўсе вытворчыя і гаспадарчыя пабудовы былі драўляныя. Згодна з архіўным дакументам, гарбарны завод "Бальшавік" быў заснаваны на аснове былых прыватных невялікіх заводаў, нацыяналізаваных ў 1919 г. Заводскiя карпусы размешчаны ўздоўж вулiцы. Вытворчы корпус з паўднёва-ўсходняга боку двухпавярховы. Мае характэрнае для прамысловай архітэктуры рашэнне фасада. Асноўным акцэнтам кампазіцыі з'яўляецца цэнтральная частка, вылучаная высокай атыкавай сценкай ступеньчатага абрысу. Фасады раскрапаваны лапаткамі, прарэзаны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі. Дваровыя фасады асноўнага корпуса і дваровых крылаў нетынкаваныя, у значнай ступені ў пасляваенны час пераробленыя, маюцца пазнейшыя шматлікія прыбудовы і навесы. Верагодна, пад час пасляваеннага аднаўлення было дабудавана сярэдняе дваровае крыло.Гістарычны воблік будынка ў пасляваенны час зменены.