зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкі былога вайсковага шпіталя: лячэбны корпус; флігелі

Шыфр

713Г000262

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Партызанскі раён, вул. Фрунзэ 19

Датаванне

1836

Стыль

класіцызм

Апісанне

Шпіталь - установа для стацыянарнага лячэння хворых ваеннаслужачых. На тэрыторыі Беларусі ваенныя шпіталі пачалі будаваць пасля далучэння нашай тэрыторыі да Расіі ў сувязі з раскватэраваннем шматлікіх войск паблізу заходняй дзяржаўнай мяжы. Будаўніцтвам і рамонтам шпіталяў, размешчаных у гарадах, кіраваў Дэпартамент ваенных пасяленняў, які знаходзіўся ў Санкт-Пецярбурзе. Пры будаўніцтве шпіталяў кіраваліся агульнымі для ўсіх рэгіёнаў правіламі, прынятымі ў 1826г. Будынак П-падобны ў плане сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральны корпус трохпавярховы, пад часткай існуе падлвал, бакавыя крылы двухпавярховыя, утвараюць перад галоўным фасадам асноўнага корпуса даволі вялікі курданёр. У архітэктурным рашэнні фасадаў выкарыстана ордэрная пластыка. Галоўны фасад асноўнага корпуса ў цэнтры вылучаны чатырохкалонным порцікам стылізаванага карынфскага ордэра, завершаным антаблементам і трохвугольным франтонам. Калоны порціка прамавугольныя ў плане.