зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкі былой сядзібы: сядзібны дом, свіран

Будынкі былой сядзібы: сядзібны дом, свіран

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000214

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1772 г.

Стыль

Барока, класіцызм

Апісанне

Першапачаткова Янавічы належалі Бжазоўскім, потым уладальнікамі былі Вайцэхоўскія, затым Піляўскія. У 1910 г. маёнтак купілі Яленскія. 

Будынкі былой сядзібы (сядзібны дом, свіран) Яленскіх у аг. Янавічы, меркавана, былі пабудаваны у першай палове ХІХ ст. 

Сядзіба была закладзена на тэрасе ракі Лань і ўключала аднапавярховы мураваны дом, каплiцу (не захавалася), эканамiчны парк з авальнай сажалкай (не захаваўся), драўляны свiран (не захаваўся). Па падоўжна-планiровачнай восi размяшчалiся пад'яздная алея, сядзiбны дом з партэрам i сажалка. Комплекс гаспадарчых пабудоў быў размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы сядзiбы, адасоблены алеяй.

Дом вылучаўся цікавай унутранай планіроўкай (архітэктар невядомы). У яго цэнтральнай частцы была размешчана парадная зала - ратонда, да яе прымыкалі вестыбюль, гасціныя, чатыры тарцовыя залы, ад якіх больш вузкія бакавыя калідоры вядуць да выхадаў у тарцах будынка. Інтэр'еры памяшканняў упрыгожвалі кафляныя печкі. Зараз унутраная планіроўка зменена. Парк быў невялікі, плошчай 1,5 га.

У апошнія гады сядзіба інтэнсіўна разбураецца пад уздзеяннем прыватнай забудовы. Свіран струхлеў, разабраны кароўнік і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Дом патрабуе рамонту.

Старонка