Шыфр
613Г000186
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1922 - 1924
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Будынкі былых казармаў - помнік архітэктуры стылю “мадэрн", будаваліся польскім урадам у 1922-1924 гг. спецыяльна для кавалерыйскага гарнізона. Да 1939 года ў казармах размяшчаўся 9 корпус пагранаховы. 17 верасня 1939 года па чэрвень 1941 года тут размяшчаліся часці Чырвонай Арміі. З восені 1941 года па чэрвень 1944 года размяшчаўся лагер ваеннапалонных. 3 1944 года па 1947 год быў авіяцыйны шпіталь. 3 сакавіка 1947 года па снежань 1996 года тут стаялі часці Савецкай Арміі.
Два будынкі казарм (адзін на палову разбураны) і будынак штабу батальёна захаваліся да нашых дзён. Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі (выступамі за лінію фасада) бакавых крылаў.
Цяпер будынкі былых казармаў выкарыстоўваюцца ў якасці жылых памяшканняў.