зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынкі былых Станіславоўскіх кафельных майстэрняў: будынак кафлярні, два будынкі складоў

Апісанне

Былыя Станіславоўскія кафельныя майстэрні складаюцца з будынка кафлярні і двух будынкаў складоў.

Гісторыя Станіславоўскай кафлярні звязана з прамысловымі прадпрыемствамі князеў Друцкіх-Любецкіх. Спачатку была заснавана невялікая цагельня, якая карысталася багатымі залежамі гліны ў трохкутніку сучасных вуліц Дубко - Дзяржынскага - Пушкіна. Пасля пажару 1885 г. Друцкія-Любецкія рашыліся на пашырэнне дзейнасці ў сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і ў 1895 г. каля чыгункі недалёка ад гродзенскага вакзала была заснавана кафлярня, на якой у 1900 г. працавала 28 чалавек. 

Будынак складу спачатку быў драўляны, а ў перыяд з 1914 па 1928 гг. драўляныя збудаванні былі разабраны і на іх месцы пабудаваны цагляныя будынкі. Склад, пра які ідзе гаворка, быў узведзены ў перыяд з 1925 па 1928 гг. 

Будынак быў збудаваны ў эканомным “цагляным стылі”, і мае добрую ступень захаванасці. Аднапавярховы, цагляны, цалкам неатынкаваны, дэкаратыўна аздоблены на ўсе чатыры фасады. Сцены па кутах аздоблены рустам і складаным паддашкавым карнізам. Вокны маюць лучковыя сандрыкі. Асаблівыя дэкарацыйныя акцэнты маюць франтоны двухскатнага даху. Па цэнтру франтона - трохсекцыйнае акно з аркатурай з элементамі неарэнесанснага стылю. На франтоне з боку ўвахода на тэрыторыю кафлярні захавалася кафля-устаўка з выявай “пуцці” (анёлы, дзеці), якія грэюцца каля вогнішча. Будынак моцна ўтоплены ў глебу пазнейшым падвышэннем вуліцы.  

На сённяшні дзень у былым будынку склада знаходзяцца офісныя памяшканні прадпрыемства і працуе пральня дываноў.