Шыфр
113Г000740
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1913 г.
Апісанне
Мураваны двухпавярховы дом быў пабудаваны ў 1913 годзе на пляцы Пінскай яўрэйскай абшчыны. У ім размясцілася школа для яўрэйскіх дзяцей з праграмай для пачатковых школ.
Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак у 1940 г. быў муніцыпалізаваны. У ім размясцілася школа № 4.
Пасля вызвалення горада ад нямецкіх войскаў у 1944 г. будынак быў перададзены абласному Спецаддзелу. Пасля ліквідацыі Пінскай вобласці ў 1953 годзе ў будынку была адкрыта сярэдняя завочная школа № 9.
У 1993 г. будынак перададзены Дзяржаўнаму камітэту Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, дзе было размешчана Упраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пінскага гарвыканкама.