зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба

Шыфр

113Г000160

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. XIX ст. - 1911 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Сядзібна-парквы ансамбль уключаў у сябе палац, мураваную стайню, гумно, парк, сажалкі і ўязную браму на 2-х мураваных слупах.

У першай палове XIX ст. Свяжынскія ўзвялі ў Агарэвічах драўляны палац, а новыя гаспадары у 1911 г. яго значна перабудавалі.

Будынак палаца аднапавярховы, Г-падобны ў плане. Планіроўка сядзібнага дома грунтуецца на анфіладнай кампаноўцы рознавялікіх аб'ёмаў вакол двух вестыбюляў. У асобных пакоях захаваліся фрагменты фрэсак і сафітаў. Паводле даследаванняў А.Т. Федарука, парк адносіцца да тыпу рэгулярных перыяду эклектыкі . Ён закладзены прыкладна ў 2-й палове XIX ст. на невялікай плошчы. Асноўную частку яго складаў пладовы сад, які размешчаўся за сядзібным домам. 

У пачатку 1980-х гг. у будынку размяшчалася дзіцячая ўстанова.

У 1990-я гг. была праведзена рэканструкцыя сядзібнага дома, што прывяло да значнага парушэння кампазіцыі ансамбля. У цяперашні час у будынку былой сядзібы праходзяць экскурсіі і розныя ўрачыстыя мерапрыемствы. Таксама будынак выкарыстоўваецца як гасцініца.