Шыфр
413Г000364
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1875 г.
Апісанне
Комплекс сядзібы размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Уключае сядзібны дом, лядоўню, стайню, службовы будынак, жылы дом, вятрак. Перад сядзібным домам пасаджаны невялікі парк, аснову якога складаюць ясень і клён. За сядзібным домам на невялікай адлегласці знаходзяцца дзве сажалкі.
Будынкі былой сядзібы, якія захаваліся да нашага часу, узведзены ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. У архітэктуры сядзібных пабудоў увасобіўся неарэнесансны стыль, які ў той час атрымаў пашырэнне як у гарадской забудове, так і ў сядзібнай. Прататыпамі для вясковых сядзіб служылі італьянскія вілы. Вядома, што на пачатку 1880-х гг. у сядзібе дзейнічалі вінакурны завод і вадзяны млын.
Адзінства стылю прасочваецца ў ва ўсіх пабудовах комплекса: сядзібным доме, стайні, лядоўні, службовым будынку. Асобна на гаспадарчым двары стаіць вятрак, пабудаваны з бутавага каменю ў выглядзе магутнай канічнай вежы. Верхняя драўляная частка збудавання не захавалася.
У пасляваенны час у сядзібным доме размяшчаліся клуб, бібліятэка, жылыя кватэры.