зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000558

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1873 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Сядзібны комплекс у в. Каменполле быў пабудаваны ў 1873 г. у стылі класіцызму. У склад комплексу ўваходзяць сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк.

Мураваны сядзібны дом - аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з павышанай цэнтральнай часткай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з навіссю на шасці слупах. Планіроўка калідорнага тыпу. Захаваліся дзве кафельныя печы ХІХ ст. у стылі класіцызму і ўпрыгожаныя медальёнамі на антычны сюжэт. Дом знаходзіцца ў паўднёвай частцы парку.

Абапал пад'язной дарогі стаяць гаспадарчыя пабудовы пачатку ХХ ст. Сярод іх вылучаецца пабудаваны з чырвонай цэглы ў неагатычным стылі будынак стайні. Кампазіцыя яго галоўнага фасада сіметрычная, трохчастковая. Праезд па цэнтральнай восі будынка і бакавыя часткі галоўнага фасада аформлены шчытамі. 

У гаспадарчай зоне сядзібы размяяшчаліся драўляная лядоўня і кузня. Кузня была квадратных памераў, пабудавана з цэглы і, у асноўным, з вялікіх камянёў-валуноў. Да нашага часу не захавалася. Лядоўня - кампактны квадратны ў плане двух'ярусны будынак. Верхні ярус вертыкальна ашаляваны і аддзелены ад ніжняга карнізам. 

Вакол сядзібы быў заснаваны парк плошчай больш за 1 га. Цэнтральнай часткай парку была старая алея з дубу. Па перыметру  парку знаходзіліся каштанавыя і ліпавыя алеі. Пад час вялікіх маразоў 1940 г. частка экзатычных дрэў вымерзла. Да нашага часу парк захаваўся часткова. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны сядзіба выкарыстоўвалася як міёрская раённая бальніца, потым - сядзіба калгаса "Праўда", клуб, дзіцячы садок, пачатковая школа. 

На сённяшні дзень не выкарыстоўваецца.

Старонка