Шыфр
113Г000625
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVIII cт.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Старадаўняя сядзіба ў в. Магілёўцы - радавое гняздо Быхаўцаў, пазней - Дзяконскіх, верагодна, была пабудавана ў сяр. XVIII ст. У гэты час быў узведзены аднапавярховы палац, накрыты высокім чатырохсхільным гладкім гонтавым дахам. Будынак меў масіўны падмурак, у плане - форму выцягнутага прамавугольніка. На цэнтральнай восі палаца была пабудавана сямейная капліца з зашклёнымі сценамі, накрытая шатровым дахам.
Паводле апісання Р.Афтаназі, у сяр. XIX ст. палац быў значна пашыраны. Будынак палаца быў атынкаваны і пафарбаваны ў белы колер, меў шэраг прыгожа аздобленых пакояў, паркетную дубовую падлогу.
У палацы мелася бібліятэка, аздобленая мэбляй з дрэва карэльскай бярозы, з круглым сталом, трыма жырандолямі з каляровага венскага шкла. Бібліятэчны збор складаў каля трох тысяч тамоў. На жаль, у час 1-й сусветнай вайны бібліятэка была поўнасцю разрабавана немцамі.
Стары парк быў закладзены як барочны яшчэ пры Быхаўцах. Плошча парку складала некалькі гектараў. Вакол палаца размяшчаліся велізарныя газоны, адзін з боку ўезда, другі з боку парку, абсаджаныя рабаткамі, клумбамі кветак і кустамі.
Далейшая частка парку спускалася ў нізіну, утрымлівалася ў нерэгулярным стылі і называлася "звярынцам", мела маляўнічую сажалку з белымі ліліямі.
Пасля вайны ў палацава-паркавым ансамблі была размешчана бальніца для псіхічна хворых людзей.