Шыфр
411Г000408
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. Леніна, 1
Датаванне
1807 г.
Стыль
Класіцызм
Сядзіба размешчана ў цэнтры горада ў скверы. Тэрыторыя сядзібы абнесена металічнай агароджай на бутавым падмурку. Сядзібны дом -- мураваны аднапавярховы на цокалі будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокім вальмавым дахам з люкарнамі. Раней галоўным фасадам будынак арыентаваўся на сучасную вул. Леніна. Уваход у цэнтры галоўнага фасада вырашаны чатырохкалонным порцікам дарычнага ордэра, завершаным трохвугольным франтонам. Тымпан франтона апаясаны прафіляваным карнізам, прарэзаны паўкруглай люкарнай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён