зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба Нямцэвічаў: сядзібны дом; фрагменты парку

Шыфр

112Г000110

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Скокі, вул. Міра, 48Б

Датаванне

1770-я гг.

Стыль

Позняе барока

Апісанне

Планіроўка сядзібна-паркавага ансамбля мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, у цэнтры якой -- двухпавярховы палац. Аднапавярховыя бакавыя флігелі (не зберагліся) стваралі перад галоўным фасадам дома курданёр, які замыкаўся з супрацьлеглага боку агароджай з варотамі. За палацам -- парк рэгулярнага тыпу планіроўкі з цэнтральнай алеяй, якая выходзіць да ручая. Драўляны касцёл-пахавальня не захаваўся.Палац - двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з бакавымi прыбудовамi. Мае характэрную для архітэктуры барока аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб'ём будынка накрыты высокiм дахам з заломамi. Цэнтральныя ўваходы ў дом галоўнага і паркавага фасадаў акцэнтаваны вынаснымi балконамi на слупах. Плоскасна тарктавныя фасады дома іаюць рэгулярны рытм прамавугольных акон і згрупаваныя ў цэнтры лапаткі. Цэнтральнае месца ў планіроўцы дома займае вестыбюль і вялікая зала з выхадам у парк. Планіроўка на ўсіх фасадах была анфіладная.